Андрэй Пачобут: Непакоіць псіхіятрычны дыягназ, які паставілі Кондрусю

Вядомы журналіст Андрэй Пачобут ацэньвае прысуд, які сёння атрымаў фігурант Плошчы-2010 Уладзімір Кондрусь. 

Фота svaboda.org



Нагадаем, Уладзіміра Кондруся прызналі вінаватым ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня 2010 года і асудзілі на паўтара года «хатняй хіміі» з прымусовым лячэннем і наглядам. Лячыць Кондруся будуць, бо экспертыза ўстанавіла ў яго псіхічны разлад асобы.

Андрэй Пачобут пракаментаваў прысуд “Радыё Рацыя”:

— Гэтае судовае рашэнне — чаканае і прагназаванае. У часы, калі адбываецца пацяпленне з Захадам, улады не могуць дазволіць сабе жорсткі і рэзанансны прысуд. А з іншага боку, хочуць і надалей утрымліваць пэўны градус страха у грамадстве. Таму мы маем сітуацыю, калі справы ўзбуджаюцца, а пасля абвяшчаюцца мяккія прысуды.

Экспертыза ўстанавіла ў Кондруся псіхічны разлад асобы…

— Мяне якраз і занепакоіў псіхіятрычны дыягназ, які яму паставілі. Варта было б папрасіць экспертаў у гэтай галіне, каб пракаментавалі яго, таму што агучаны змест вельмі нагадвае сумнавядомую “вялацякучую шызафрэнію”. Гэта дыягназ, па якім змяшчалі ў псіхушкі здаровых людзей у СССР.


Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: