
Паводле Андрэя Бандарэнкі, “на гэтых шасці метрах знаходзіцца “рукамыйнік, прыбіральня, стол, лава і дзве страшэнныя прылады, якім, напэўна, адведзеная роля стульчыкаў. Ускладняе сітуацыю тое, што вышынёю яны ўсяго…20 см, дык сядзець зручней на падлозе, чым на ніх. Відавочна, што паказная “ветласць” скончылася, і пачынаюцца суровыя будні. Пасля сітуацыі з амністыяй гэта ўжо не асабліва здзіўляе”, — піша Бандарэнка ў лісце да грамадскай актывісткі Ганны Шапуцькі.
Заўважым, у калоніі Андрэй Бандарэнка займеў статус “злоснага парушальніка”, што пазбаўляе яго права на амністыю і датэрміновае вызваленне. У лісце палітвязень апісаў г.зв. два апошнія парушэнні — гэта адсутнасць нумеру брыгады на бірцы і пыл у камеры. Андрэй Бандарэнка лічыць гэтыя парушэнні надуманымі, бо ён штодня прыбірае камеру, а бірку яму выдавала ўласна адміністрацыя калоніі. Да таго ж ён не працуе ў брыгадзе, бо апошнюю палову года знаходзіцца ў адзіночнай камеры ў памяшканні крытага тыпу.
Нагадаем, Мікалай Статкевіч напачатку месяца пасля суду наконт змянення рэжыму адбыцця пакарання на турму быў пераведзены ў Магілёў
---
Кряк 4.0. Подробнее на [url=http://scoutskachatsoft.weebly.com/blog/kriak-40]сайте[/url].