Андрэю Бандарэнку пагражаюць яшчэ 2 гады зняволення

Абвінавачванне па артыкуле 411 Крымінальнага кодэксу — злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, прад’яўлена зняволенаму праваабаранцу, былому кіраўніку арганізацыі «Платформ Іннавэйшн» Андрэю Бандарэнку.

Фота svaboda.org



Ён зараз адбывае пакаранне ў турме №4 Магілёва.

У 2014 годзе Бандарэнка быў асуджаны на 3 гады зняволення па артыкуле хуліганства. На волю ён павінен быў выйсці 31 сакавіка 2017 года. Але зараз яму пагражае яшчэ 2 гады зняволення.

Па совах праваабаронцы, былога дэпутата Вярхоўнага Савету 13 склікання Людмілы Гразновай, пераслед Бандарэнкі з самага пачатку выклікаў шмат пытанняў:

Тая правіннасць цягнула максімум на 15–20 сутак арышту. Яму ж далі тры гады. Зараз яму пагражае яшчэ два гады зняволення. Чым можна растлумачыць такія жорсткія меры пакарання? Андрэй умяшаўся ў сферу вельмі рызыкоўную для праваабаронцы, а менавіта — пенітэнцыярную сістэму. Ён бараніў правы асуджаных у ізалятарах і турмах.

І гэтага сілавыя структуры яму не даравалі. Другі фактар, які ўскладніў сітуацыю Андрэя Бандарэнкі, — адсутнасць салідарнасці з боку праваабаронцаў. Яго справа не атрымала неабходнага ўнутранага і міжнароднага рэзанансу, — лічыць Людміла Гразнова.

“Ты не менш, якія б інтарэсы ні сутыкаліся вакол справы Бандарэнкі, ён мае права на справядлівыя адносіны да сябе. І таму суд павінен вызваліць Андрэя Бандарэнку і не караць яго за тое, чаго ён не рабіў”, — кажа Людміла Гразнова.

 

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: