Анісім аб праймерыз: «Не разумею правілаў гульні і таму не далучаюся»

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім адрэагавала на сваё запрашэнне да праймерыз, які ладзіць правацэнтрысцкая кааліцыя, каб да выбараў 2020 года выбраць адзінага і моцнага апазіцыйнага кандыдата.
Алена Анісім

Алена Анісім

Да праймерыз правацэнтрысты заклікаюць далучацца іншых палітыкаў, сярод якіх Алена Анісім. Але яна не хоча аб’ядноўвацца, бо ёсць небяспека стаць палітычным статыстам.

– Як бы там ні было, я ўжо калі сказала і дала слова, што я буду ісці да канца, я мушу ісці да канца. Што датычыць праймерыз, да мяне звярталіся з прапановай, але да гэтага часу ніхто не патлумачыў механізм, наколькі ён празрысты, і каб за гэтым не стаяла, што гэта інтарэсы адной пэўнай групоўкі, пад якую яны падпісваюць усіх астатніх. Усе астатнія будуць іграць ролю статыстаў.

Правацэнтрысцкая кааліцыя заяўляе пра правядзенне праймерыз падчас падрыхтоўкі да прэзідэнцкіх выбараў, якія маюць адбыцца ў Беларусі не пазней за жнівень 2020 года. Партыі, што ўваходзяць у кааліцыю (Аб’яднаная грамадзянская партыя, Беларуская хрысціянская дэмакратыя і рух «За Свабоду») ужо вылучылі трох сваіх кандыдатаў, адзінага з іх абяруць пры дапамозе ўнутранага галасавання.

racyja.com


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: