Антраполаг Уладзімір Шыпіла на свабодзе

Сёння з ІЧУ Жодзіна пасля 7 сутак арышту, выйшаў антраполаг Уладзімір Шыпіла. Яго сустрэлі родныя і калегі.

Уладзімір Шыпіла трэці злева

Уладзіміра затрымалі 13 кастрычніка пасля акцыі ля прэзідыума НАН. Калегі адразу ж вярнуліся на прыступкі ўстановы з плакатамі. 16 кастрычніка супрацоўнікі Інстытута гісторыі зладзілі акцыю ў падтрымку Уладзіміра.

За час пасля выбараў ужо чацвёра гісторыкаў з Акадэміі навук пабылі за кратамі: аспірант Сяргей Ісакаў (8 сутак), супрацоўнікі Інстытута гісторыі Андрэй Мацук (13 сутак), Уладзімір Шыпіла (7 сутак), Мікола Волкаў (3 сутак да суда, які даў штраф). Штраф у 10 базавых велічынь атрымаў яшчэ адзін работнік Інстытута гісторыі Андрэй Радаман. Яго затрымалі яшчэ 12 жніўня і выпусцілі праз суткі. Суд адбыўся толькі 20 кастрычніка. Разам гісторыкі адсядзелі больш за месяц — 32 дні. Месяц працоўнага часу, калі маглі б з'явіцца навуковыя артыкулы і кнігі. Месяц жыцця.

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: