Апазіцыя кліча на "Шэсце нацыянальнага сцяга"

Напярэдадні выбараў па вуліцах сталіцы Беларусі пройдзе «Шэсце нацыянальнага сцяга». Лідэры апазіцыі заклікалі прыходзіць на акцыю з бел-чырвона-белай сімволікай, стужкамі, крэатыўнымі плакатамі і ў вышыванках.



Адзін з арганізатараў дэманстрацыі  — былы палітвязень і кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Мікалай Статкевіч  — упэўнены, што яе ўдзельнікаў не будуць затрымліваць. Пра гэта ён заявіў у каментары тэлеканалу "Белсат”.

«Не бойцеся! За ўсе тры акцыі, за якія я адказваю, ні адзін удзельнік, які прыйшоў на мітынг і не браў слова, не быў ні затрыманы, ні арыштаваны, — сказаў Мікалай Статкевіч. — Яны будуць сябе стрымліваць, таму што Аляксандру Лукашэнку трэба прызнанне гэтых "выбараў". Зразумела, што яны былі сфальсіфікаваныя яшчэ да іх пачатку, але ў нас ёсць магчымасць пашырыць прастору свабоды, знізіць узровень страху ў грамадстве».

Раней лідэры апазіцыі распаўсюдзілі спецыяльны зварот з нагоды запланаванага на 10 кастрычніка сходу. Яны заклікалі прыходзіць на акцыю з нацыянальнымі сцягамі і стужкамі, крэатыўнымі плакатамі і ў вышыванках.

«Вашай агульнай воляй, рашучасцю, з якой збіраліся вы не з ласкі уладаў, а па праве, дадзеным Канстытуцыяй, на мітынгі і сходы на плошчы Свабоды, вы вярнулі свабодзе яе прастору! Гэта прастора свабоды мы ўсе разам павінны захаваць і пашырыць для нашай далейшай барацьбы за незалежную, дэмакратычную, мірную Беларусь!» — гаворыцца ў тэксце.

Паводле: Белорусский партизан

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: