Арцём Шрайбман: У Беларусі ўсё можа скончыцца ў любы момант

Карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з «Госцем Рацыі», палітолагам Арцёмам Шрайбманам, які быў вымушаны пакінуць Беларусь, пра тое, да чаго ўсё ідзе, ці будзе Расія прымяняць сілу для транзіту ўлады ў Беларусі і калі ў краіну павяртаецца рэвалюцыя.
На фоне стрыманасці Джо Байдэна ад наўпроставай сустрэчы са Святланай Ціханоўскай, ЗША ў цэлым, як і астатні свет, праяўляюць павышаную цікаўнасць да таго, што адбываецца ў Беларусі. Пад такім сусветным наглядам унутры краіны рыхтуюцца канстытуцыйныя змены, якім многія эксперты ўжо аддаюць галоўную ролю ў вырашэнні глыбокага сацыяльна-палітычнага крызісу, што цягнецца з 9-га жніўня мінулага года.

РР: Дзе вы зараз знаходзіцеся і ці збіраецеся вяртацца ў Беларусь?

– Я зараз ва Украіне, у Кіеве. Пакуль у Беларусі не стане бяспечна, не планую туды вяртацца.

РР: Як вы ацэньваеце візіт Ціханоўскай у ЗША?

– Я думаю, што на ЗША больш уплывае Лукашэнка, чым Ціханоўская. Яны хутчэй рэагуюць на нейкія яго ўчынкі, аперацыі, у тым ліку з „Боінгам” Ryanair. Ціханоўская хутчэй трымае Беларусь у фокусе – гэта яе задача. Беларусь прагучала ва ўсіх ключавых СМІ, у некаторых шматразова. Яна сустрэла з галоўнымі людзьмі на знешнепалітычным накірунку звязаных з нашым рэгіёнам. Сустрэча з Байдэнам была б прыгожай „вішанькай на торце”, яна б павышала статус яшчэ мацней. Па нейкіх прычынах Байдэн палічыў гэта не настолькі важным. Можа быць ён такім чынам хоча пакінуць нейкае вакно магчымасцяў для таго, каб знайсці кампраміс з Уладзімірам Пуціным па Беларусі. Каб паказаць, што ёсць пра што размаўляць, каб не асацыяваць сябе з падтрымкай Ціханоўскай. Гэта адна з версій, бо ў мяне няма доказаў. Яшчэ адным вынікам можа быць тое, што павялічаць дапамогу грамадскай супольнасці, медыя, апазіцыі ў тым ліку, эмігрантам беларускім, бежанцам. ЦІ будуць санкцыі? Я не думаю, што візіт Ціханоўскай – гэта тая нагода з-за якой могуць увесці санкцыі. Санкцыі ўводзяцца за паводзіны Мінска. Ціханоўская хутчэй нагадвае, як працягвае паводзіць сябе Мінск.

 РР: Чаго чакаць ад афіцыйнай рэакцыі Мінска?

– Мінск зрабіў заяву. Думаю, што рэакцыя насамрэч будзе. Мінск у адносінах з ЗША, калі вы паглядзіце, стрыманы. Па мерках таго, як Мінск рэагуе на еўрапейскія санкцыі.

Цалкам размову можна паслухаць на сайце «Радыё Рацыя».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: