Арганізатары #БНР101 адрэагавалі на пазіцыю ўладаў

У сацсетках з'явілася заява арганізатараў святкавання. Яны сцвярджаюць, што рыхтуюць нацыянальнае свята, а не апазыцыйны мітынг ці палітычную акцыю.
Фота "Радыё Свабода"

Фота "Радыё Свабода"

"Як сказаў Лукашэнка, плошчу Бангалор "стваралі для мітынгаў апазіцыі і палітычных акцый". Мы ж рыхтуем нацыянальнае свята, якое адбудзецца ў любым выпадку.
Пачынаючы з восені 2018 года нашая каманда вяла розныя перамовы і штурмавала самыя розныя кабінеты: ад Мінгарвыканкама да Адміністрацыі прэзідэнта. Але зараз для нас крайне дзіўна чуць пра недавер і боязь даць людзям адсвяткаваць на стадыёне "Дынама". Як вядома, свята ў Опернага тэатра БНР100 прайшло максімальна пазітыўна і без адзінай прэтэнзіі з боку МУС і гарадскіх уладаў.
Тым не менш, мы заўсёды былі адкрытыя да дыялогу. Нашыя кантакты ўсім вядомыя. Нягледзячы на доўгае ігнараванне, мы гатовыя абмяркоўваць фармат годнага святкавання па-за стадыёнам Дынама - добрых пляцовак у цэнтры Мінску хапае" — піша тэлеграм-канал x1863

«На Бангалор ніхто ня пойдзе, мы ніякіх мерапрыемстваў там не будзем арганізоўваць, бо гэта праклятае месца, калі казаць па-моднаму — зашквар», — заявіў адзін з арганізатараў #БНР101 Павел Белавус у інтэрв'ю Эўрарадыё.

Арганізатары заяўляюць, што вядуць перамовы з уладамі з восені 2018 году і наведалі кабінеты ад Мінгарвыканкама да Адміністрацыі прэзідэнта, а таксама гатовыя да далейшага дыялёгу. — піша Свабода.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: