Бабіч: Расія не плануе размяшчаць ракеты ў Беларусі

Расія не разглядае пытанне аб размяшчэнні ў Беларусі сваіх ракет у адказ на выхад ЗША з Дамовы аб ракетах сярэдняй і меншай далёкасці (ДРСМД).
ТАСС

ТАСС

Пра гэта заявіў у сераду журналістам спецпрадстаўнік прэзідэнта РФ па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве з Беларуссю, амбасадар Міхаіл Бабіч.

«Што датычыцца размяшчэння ракет на тэрыторыі Беларусі, то гэта, вядома, не будзе адбывацца, таму што гэта не патрабуецца. Дзеючая канфігурацыя нашай сумеснай ваеннай групоўкі дазваляе вырашыць любыя ваенныя задачы, зыходзячы з тых пунктаў дыслакацыі, дзе знаходзяцца нашы сродкі ўдару ў адказ, не прасоўваючы іх ні на якую іншую тэрыторыю», — сказаў ён.

«У нас [з Беларуссю] дзейнічаюць сумесныя планы ваеннага прымянення, абароны і бяспекі Саюзнай дзяржавы, таму ўсе абавязацельствы па забеспячэнні бяспекі, у тым ліку і Беларусі, безумоўна, будуць выконвацца», — падкрэсліў амбасадар.

tass.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!