Бабіч: Расійскі бок спакойна рэагуе на каментары МЗС Беларусі

Расійскі бок спакойна ставіцца да каментароў прэс-службы МЗС Беларусі, заявіў пасол РФ Міхаіл Бабіч падчас візіту ў Віцебск 15 сакавіка, паведамілі БелаПАН у прэс-службе пасольства Расіі.

kp.by

«Мы ў адрозненне ад гэтых каментатараў паспяваем чытаць, знаёміцца, атрымліваць, аналізаваць усю інфармацыю, якая паступае і маецца ў інфармацыйнай прасторы», — сказаў Бабіч.

Ён таксама дадаў, што каментар МЗС, мабыць, «і ёсць "верх" дыпламатычнай школы, пра якую казаў гэты каментатар». «Таму па форме для нас нічога дзіўнага няма, — сказаў дыпламат. — За формамі трэба разумець змест. Я ўпэўнены, што гэтая пена сыдзе. Самае галоўнае, каб мы маглі аб'ектыўна ацаніць аргументы — і расійскі бок, і беларускі, — выпрацаваць ўзаемапрымальнае рашэнне на карысць нашых народаў».

Паводле яго слоў, выпрацаваныя рашэнні трэба яшчэ эфектыўна рэалізаваць. «А ўсё астатняе, вось гэтая балбатня, мае месца быць. Мы вельмі спакойна да яе ставімся», — заявіў Бабіч.

Раней прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз, каментуючы нядаўняе інтэрв'ю Бабіча РІА Навіны, заявіў, што ў бліжэйшы час расійскім партнёрам будуць дадзены дэталёвыя адказы на выказванні амбасадара ў сувязі з беларуска-расійскіх адносін.

Паводле belapan.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!