Бабіч узнагародзіў начальніка Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштабу Беларусі

У Амбасадзе РФ у Беларусі ўзнагародзілі намесніка начальніка Генеральнага штабу Збройных сілаў РБ генерал-маёра Паўла Муравейку. Ганаровым Ордэнам Дружбы Муравейку асабіста ўзнагародзіў амбасадар РФ і спецпрадстаўнік Пуціна ў Беларусі, колішні функцыянер КДБ і ФСБ Міхаіл Бабіч.


Узнагароджванне генерал-маёра Паўла Муравейкі адбылося 19 лютага ў Амбасадзе РФ у Беларусі з нагоды святкавання расійскага дзяржаўнага свята – Дня абаронцы Айчыны. На афіцыйным сайце расійскай амбасады пазначанае, што Паўла Муравейку ўзнагародзілі за ўмацаванне вайсковае супрацы Расіі і Беларусі. Ордэн Дружбы асабіста надаў амбасадар РФ Міхаіл Бабіч.

Павел Муравейка падзякаваў кіраўніцтву Расійскай Фэдэрацыі за высокую ацэнку ягонай дзейнасці (падаем у арыгінале):

Я признателен руководству Российской Федерации за столь высокую оценку в моем лице деятельности коллектива, который я возглавляю. Приятно, что отношения между военными ведомствами Беларуси и России носят дружественный, равноправный стратегический характер. Я уверен, что никакие неурядицы, кривотолки не смогут нарушить это стратегическое партнерство.

Фота: mil.by, “Ваяр”

Фота: mil.by, “Ваяр”


Генерал-маёр Павел Муравейка з'яўляецца намеснікам начальніка Генштабу Збройных сілаў Беларусі. Апроч гэтага ён ачольвае галоўнае аператыўнае ўпраўленне, якое з'яўляецца, па сутнасці, ядром Генеральнага штабу, удзельнічае ў арганізацыі практычна ўсіх мерапрыемстваў, якія адбываюцца ў войсках. Гэтае ўпраўленне Генштабу наўпрост уплывае на здатнасць Збройных сілаў да рэагавання на крытычныя сітуацыі і выклікі. Яно займаецца стратэгічным планаваннем абароны дзяржавы, арганізацыяй узаемадзеяння і каардынацыі дзейнасці элементаў вайсковай арганізацыі дзяржавы ў сферы абароны.
На афіцыйным мерапрыемстве прысутнічаў і міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў / belarus.mid.ru

На афіцыйным мерапрыемстве прысутнічаў і міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў / belarus.mid.ru


След асабліва зазначыць, што начальнік аднаго з стратэгічна важных элементаў вайсковага кіравання дзяржавы фігуруе ў маніторынгу-аглядзе што да вызначэння мажлівых патэнцыйных агентаў уплыву Расійскай Федэрацыі.
Генерал-маёр Павел Муравейка / mil.by, “Ваяр”

Генерал-маёр Павел Муравейка / mil.by, “Ваяр”


У 2008 годзе Павел Муравейка скончыў з адзнакай і залатым медалём Вайсковую акадэмію Генштабу Збройных сілаў Расійскай Фэдэрацыі. Гэтая вышэйшая вайсковая навучальная ўстанова Расіі аперуе магутным выкшталцаваным ідэалагічным апаратам, праз які праходзяць усе ейныя выпускнікі без вынятку.

Спадзяемся, што вайскова-палітычнае кіраўніцтва Беларусі наагул і Галоўнае аператыўнае ўпраўленне Генштабу ў прыватнасці разумее ўсю ступень і глыбіню небяспекі, якая зыходзіць сёння ад Расійскай Федэрацыі. Займаецца аператыўным зборам выведвальнай інфармацыі пра сфармаваную ля мяжы з нашай дзяржавай ударную наступальную групоўкі ЗС РФ, якая ўжо пераўзыходзіць штатную колькасць Сухапутных войскаў Беларусі. Усведамляе ўсе пагрозы для нацыянальнай бяспецы нашай краіны, якія вынікаюць праз ейнае ўваходжанне ў разнастайныя вайсковыя хаўрусы з дзяржавай-агрэсарам. Ведае пра намер расійскіх вайсковых стратэгаў канчаткова развязаць украінскае пытанне і застасаваць для гэтага таксама і вайскова-тэхнічны патэнцыял Беларусі.

informnapalm.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!