Байдэн сёння абмяркуе «паветранае пірацтва ў Беларусі» з краінамі Балтыі

Падчас саміту НАТО ў Бруселі ў панядзелак, 14 чэрвеня, прэзідэнт ЗША Джо Байдэн абмяркуе інцыдэнт з самалётам Ryanair ў Беларусі на сустрэчы з прэзідэнтамі краін Балтыі. Пра гэта дарадца Байдэна па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван паведаміў на прэс-брыфінгу напярэдадні.
Джо Байдэн. Фота: facebook.com/WhiteHouse

Джо Байдэн. Фота: facebook.com/WhiteHouse

Інцыдэнт з самалётам Ryanair Саліван назваў «паветраным пірацтвам». Ён будзе абмяркоўвацца на сустрэчы з прэзідэнтамі краін Балтыі на палях саміту. Краіны Балтыі дарадца прэзідэнта ЗША назваў «яркім прыкладам дэмакратычнага праўлення на ўсходнім флангу НАТО».

«[Байдэн] будзе гаварыць з імі аб шырокім спектры пытанняў, у тым ліку выклікі і пагрозы, што ствараюцца Расіяй, праблемы, звязаныя з новымі тэхналогіямі і кібертэхналогіямі, пра Кітай і выклікі з яго боку, якія растуць. І, вядома, пра нядаўняе паветранае пірацтва ў Беларусі», — заявіў Саліван.

Ён таксама паведаміў, што акрамя іншых агульнасусветных выклікаў, такіх як Афганістан і Кітай, адной з тэм асноўнага парадку саміту НАТО будзе Расія. Байдэн правядзе кансультацыі з лідарамі ўсіх краін-членаў НАТО аб тым, пра што ён мае намер казаць на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным 16 чэрвеня. Яны ўзгодняць свае пазіцыі, і на сустрэчы ў Жэневе Байдэн будзе прадстаўляць салідарную пазіцыю ўсіх чальцоў НАТО. Кансультацыі пройдуць за зачыненымі дзвярыма.

Нагадаем, на сустрэчы з Пуціным Байдэн таксама будзе абмяркоўваць Беларусь.

reform.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: