Барацьба з «экстрэмізмам» і правы чалавека — вялікі семінар у Мінску

Human constanta праводзіць вялікі семінар, прысвечаны барацьбе з экстрэмізмам у Беларусі.

Крымінальная справа за перапост роліка ва ВКонтакте? Штраф за фота ў шапцы на фейсбуку? Чаму заблакіравалі сайты анархістаў? Ці належыць такое быць? - праваабаронцы прапануюць разабрацца.

Human Constanta запрашае журналістаў, юрыстаў, праваабаронцаў і актыўных людзей на семінар на тэму прававога рэгулявання і праследавання за «экстрэмізм». Мы разгледзім гэтыя пытанні з пункту гледжання міжнароднага і нацыянальнага права.

У рамках сумеснага семінару з экспертамі Інфармацыйна-аналітычнага центра «СОВА» (Расія) будзе абмеркавана:

- што менавіта рэгулюе антыэкстрэмісцкае заканадаўства ў Расіі і Беларусі;
- як вызначае тыя ж сферы прававога регулявання міжнароднае права;
- ці дапушчальна абмежаванне свабоды выказвання меркавання з пункту гледжання міжнароднага права, і як вызначыць крытэры такіх абмежаванняў (разгледзім на прыкладах з практыкі Еўрапейскага суда па правах чалавека);
- асаблівасці антыэкстрэмісцкай правапрымяняльнайпрактыкі ў Расіі і Беларусі;
- рызыкі, з якімі сутыкаюцца СМІ пры асвятленні тэм, звязаных з «экстрэмізмам».


У першую чаргу семінар будзе цікавы для тых, хто займаецца праваабарончай дзейнасцю ці юрідычнымі практыкамі, а таксама асвятляе тэму экстрэмізма ў СМІ.

Месца і парадак рэгістрацыі глядзіце тут.

Паводле humanconstanta.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!