Барэль: У Беларусі рэпрэсіі нарастаюць, патрэбны адказ Еўрасаюза

Пытанне аб сітуацыі ў Беларусі першапачаткова не стаяла на парадку дня сустрэчы міністраў замежных спраў ЕС, але было вынесена з ініцыятывы вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі.
Еўрасаюз лічыць, што ў Беларусі нарастаюць рэпрэсіі супраць абаронцаў правоў чалавека і апазіцыі, таму міністры замежных спраў супольнасці абмяркуюць сітуацыю ў нашай краіне на сустрэчы ў Бруселі. Такое меркаванне выказаў у панядзелак вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазеп Барэль па прыбыцці на сустрэчу.

«У Беларусі рэпрэсіі нарастаюць і ўзмацняюцца, адбываецца запалохванне насельніцтва, мы павінны абмеркаваць магчымы адказ з боку Еўрасаюза», — заявіў ён.

Пытанне аб сітуацыі ў Беларусі першапачаткова не стаяла на парадку дня гэтай сустрэчы, аднак было вынесена на яе па ініцыятыве Барэля.

Паводле tass.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: