Беларусь і Расея патрапілі ў спіс краін, якія сістэматычна парушаюць правы чалавека

Беларусь і Расея згадваюцца сярод дзяржаў, якія сістэматычна парушаюць прынцыпы дэмакратыі і правы чалавека, у пастанове, якую прыняў Савет ЕС па замежных справах.
Таксама ў дакуменце фігуруюць Беларусь, Кітай, Іран, Бурундзі, Камбоджа, Сірыя, М'янма, Венесуэла, Паўднёвы Судан, Турцыя і Зімбабвэ.

Асабліва няшчасныя рэгіёны:

На думку Еўрасаюза, часцей за ўсё парушаюцца правы чалавека ў Чачні, «незаконна анексаваным» Крыме і Севастопалі, а таксама ў раёнах Усходняй Украіны, якія зараз не знаходзяцца «пад кантролем урада».

Што яшчэ вядома:

ЕС абяцае рашуча выступаць супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць пакаранняў. У дакуменце патрабуюць павагі вяршэнства права, забеспячэння свабоды выказвання меркаванняў, у тым ліку ў інтэрнэце, свабоды мірных сходаў і незалежнасці судовай улады.

Паказана, што Еўрасаюз пракантралюе, каб гуманітарным арганізацыям забяспечылі поўны, своечасовы і бесперашкодны доступ у праблемныя рэгіёны. У прыватнасці, у пастанове заклікаюць да «бесперашкодага доступу механізмаў маніторынгу правоў чалавека ў сепаратысцкія рэгіёны Абхазіі і Паўднёвай Асеціі».


Паводле snob.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!