Беларусь і Расія збіраюцца нападаць на суседзяў?

Расійскія стратэгічныя бамбавікі Ту-160 задзейнічаны ў вучэннях РФ і Беларусі.

"22 верасня 2020 г. у рамках распачатай актыўнай фазы сумеснага беларуска-расійскага вучэння "Славянскае братэрства-2020" два расійскіх звышгукавых стратэгічных бамбавікоў-ракетаносцаў Ту-160 з аэрадрома Энгельс здзейснілі спецыяльны палёт уздоўж паўднёва-заходняй, заходняй і паўночна-заходняй мяжы Рэспублікі Беларусь", — паведамілі ў Міністэрстве абароны .

Там паведамілі, што падчас выканання палёту расейскія лётчыкі адпрацавалі пытанні аператыўнага ўзаемадзеяння са знішчальнай авіяцыяй ВПС Беларусі па авіяцыйным прыкрыцці дзеянняў сумеснай тактычнай групы на зямлі.

Трэба адзначць што стратэгічны бамбавік — баявы самалёт, здольны несці авіяцыйную зброю (авіяцыйныя бомбы, крылатыя і балістычныя ракеты), у тым ліку ядзерную, прызначаны для нанясення бомбавых і/або ракетных удараў па стратэгічна значных аб'ектах, размешчаных на тэрыторыі варожай дзяржавы, як правіла, па-за галоўных тэатраў ваенных дзеянняў, з мэтай падрыву яго ваеннага і прамысловага патэнцыялу.

У адрозненне ад тактычных бамбавікоў, прызначаных для паражэння аб'ектаў праціўніка (мабільнай і стацыянарнай тэхнікі, тактычных баз і асабістага складу) на тэатры ваенных дзеянняў, стратэгічныя бамбавікі, як правіла, валодаюць: міжкантынентальнай далёкасцю палёту, павялічанай па масе баявой нагрузкай, якая дае найбольш магутнае паражальнае ўздзеянне; больш камфортнымі ўмовамі для экіпажа, з мэтай захавання яго працаздольнасці ў працяглым палёце (у рэжыме баявога дзяжурства).

Таму ўзнікае заканамернае пытанне: дзеля чаго ўздоўж межаў Беларусі лятаюць расейскія стратэгічныя бамбавіка, які дакладна не прадназначаны для аброны а толькі для нападу. На каго збіраемся напасці? Ці проста яжоў пужаем?

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: