Беларусь і ЗША падпісалі дамову аб адкрытым небе

Мінск і Вашынгтон упершыню ў гісторыі сваіх узаемаадносін падпісалі пагадненне аб адкрытым небе.
Дакументам ўсталёўваюцца правілы, якія спрыяюць павелічэнню эфектыўнай грамадзянскай авіяцыі, якая функцыянуе на базе рынкавых прынцыпаў.

Такое паведамленне апублікавана на сайце Дзяржаўнага дэпартамента Злучаных Штатаў Амерыкі.

У Дзярждэпартаменце дадалі, што такога роду дамовы могуць адкрыць для турыстаў і бізнесменаў новыя магчымасці.

У амерыканскім ведамстве адзначаюць, што дакумент, які бакі падпісалі ў трэці дзень снежня, стаў першай двухбаковай дамовай па адкрытым небе, заключаным Мінскам і Вашынгтонам.

Дарэчы, акрамя Беларусі аналагічныя пагадненні падпісалі (таксама ўпершыню) Кенія і Багамскія Астравы.

Дадамо, што на сённяшні дзень у Дагаворы па адкрытым небе ўдзельнічаюць ЗША, Канада і 32 еўрапейскія краіны. Упершыню дакумент быў падпісаны прадстаўнікамі 23 дзяржаў-членаў АБСЕ 24 сакавіка 1992 года ў Хельсінкі.

Беларусь ратыфікавала дакумент 18 гадоў таму, а ў сілу ён уступіў 1 студзеня 2002 году.


Паводле belnovosti.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: