Беларусь можа аказацца ў ізаляцыі ад Расіі, ЕС і Кітая

Расія пакіне Беларусь у рэжыме «блакады» як мінімум да лета наступнага года. Ёсць рызыка таксама ізалявацца ад Еўропы і Кітая.
У тэксце праекта агульнанацыянальнага плана аднаўлення эканомікі Расіі прадугледжваецца поўнае зняцце каронавірусных абмежаванняў толькі да ліпеня 2021 года.

Гэта пацягне за сабой наступствы для гандлёва-эканамічных, трансгранічных і лагістычных працэсаў паміж Расіяй і Беларуссю, піша Цэнтр стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў у сваім афіцыйным Telegram-канале.

Такія меры могуць справакаваць палітычную нестабільнасць у Беларусі, асабліва ва ўсходніх рэгіёнах.

Беларусь рызыкуе застацца ў ізаляцыі не толькі з боку Расіі, але і заходніх краін і, магчыма, Кітая.

«Цяпер галоўнае пытанне заключаецца ў здольнасці пазбегнуць ізаляцыі з боку заходніх краін і Кітая. Але з улікам таго, колькі памылак ўжо дапушчана і колькі яшчэ будзе зроблена падчас выбарчай кампаніі з боку афіцыйнага Мінску, прагноз тут хутчэй негатыўны», — лічаць у ЦСВІ.

Ізаляваная з усіх бакоў (асабліва з боку ЕС), Беларусь Кітаю таксама не патрэбна. У такім сцэнары можа назірацца замарозка адносін і пераарыентацыя Пекіна на іншую краіну або краіны, «як гэта ўжо было ў 2011-2014 гадах да пачатку расійска-ўкраінскага канфлікту».

Мабыць, маецца на ўвазе, што да 2014 года Кітай быў арыентаваны хутчэй на супрацоўніцтва з Украінай, чым зь Беларуссю. І магчыма, ён захоча вярнуцца да гэтага варыянту.

Паводле ej.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: