Тэкст ліста дэпутатка апублікавала ў Фэйсбуку.
Перапахаванне парэштак Кастуся Каліноўскага і іншых герояў паўстання 1863-1864 гадоў у Вільні запланаванае на восень 2019 года.
"Як член камісіі па адукацыі, культуры і навуцы прапаную пад патранатам МЗС стварыць міжведамасную афіцыйную дэлегацыю для ўдзелу на дзяржаўным узроўні ў мерапрыемствах на тэрыторыі Літвы дзеля ўшанавання памяці беларускага нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага", — напісала ў сваім звароце дэпутатка.
Кіраўнік беларускай дыпламатыі нагадаў, што на надмагільных плітах ды іншых месцах пры перапахаванні рэшткаў паўстанцаў будзе выкарыстоўвацца беларуская мова.
"
Рэспубліка Беларусь пакуль не атрымала афіцыйнага запрашэння прыняць удзел у цырымоніі перапахавання астанкаў К.Каліноўскага. У той жа час гэта пытанне абмяркоўваецца па дыпламатычных каналах", — гаворыцца ў адказе
Макея.
Паводле
euroradio.fm