Беларусь зацвердзіла падвышэнне тарыфаў на транзіт расійскай нафты

З 1 верасня яны вырастуць на 3,7%. У Мінску растлумачылі, што гэта частковая кампенсацыя недаатрыманай выручкі.
У красавіку беларускі бок паведаміў аб рэзкім пагаршэнні якасці расійскай нафты, якая ідзе па трубаправодзе «Дружба» па тэрыторыі рэспублікі ў Еўропу. Высветлілася, што ў нафце быў небяспечны для абсталявання і труб растваральнік.

Ад паставак з Расіі адмовіліся шэраг спажыўцоў у Еўропе.


Паводле echo.msk.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!