Беларусь заявіла пра парушэнне дзяржаўнай мяжы з боку Польшчы. Нібыта залятаў неўстаноўлены аб'ект

Мяжу з польскага боку нібыта парушыла «неўстаноўленае паветранае судна».


Пра парушэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь у паветранай прасторы паведаміла ў тэлеграм-канале Міністэрства абароны.

Сцьвярджаецца, што 12 красавіка 2021 году ў 20.45 «зафіксаваны факт парушэння з боку Рэспублікі Польшча неўстаноўленым паветраным суднам, якое ў далейшым вярнулася на польскую тэрыторыю».

У сувязі з інцыдэнтам 13 красавіка ў беларускае абароннае ведамства выклікалі аташэ ў пытаннях абароны пры амбасадзе Польшчы ў Беларусі, дзе «яму было заяўлена пра неабходнасць правядзення разгляду па дадзеным факце і інфармавання беларускага боку аб яго выніках».

Паводле «Свабоды».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: