Беларусь закрыла мяжу для ўезду з 1 лістапада. Часова

Дзяржаўны памежны камітэт патлумачыў, хто і як можа ўехаць у Беларусь. Праз аэрапорт замежнікаў па-ранейшаму будуць пускаць.

Як паведамляе сайт Дзяржпагранкамітэта, абмежаванні на мяжы дзейнічаюць паводле Пастановы Савета міністраў. Не змогуць уехаць у Беларусь і грамадзяне Расіі, акрамя тых, хто едзе транзітам.

З 1 лістапада Беларусь часова прыпыняе перасячэнне мяжы на ўезд для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў аўтадарожных пунктах пропуску, пунктах спрошчанага пропуску, пунктах пропуску на чыгуначных вакзалах (станцыях), пунктах пропуску ў рачных партах у мэтах прадухілення распаўсюджвання інфекцыі — COVID-19, паведамляе ДПК.

Дадзенае абмежаванне не распаўсюджваецца на:

замежных грамадзян, што едуць па дыпламатычных і службовых пашпартах;
кіраўнікоў і членаў афіцыйных дэлегацый;

замежнікаў, якія аказваюць міжнародную бязвыплатную дапамогу Рэспубліцы Беларусь;

вадзіцеляў транспартных сродкаў пры выкананні міжнародных аўтамабільных перавозак, а таксама перавозак міжнародных паштовых адпраўленняў;

членаў экіпажаў судоў ўнутранага воднага транспарту, цягніковых брыгад, лакаматыўных брыгад міжнародных чыгуначных зносін;

замежнікаў, якія з'яўляюцца мужам і жонкай, бацькамі або дзецьмі грамадзян Рэспублікі Беларусь;

замежнікаў, якія маюць права на пастаяннае або часовае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

замежнікаў, якія маюць дазвол на працу або пацвярджаюць дакументы на ажыццяўленне працоўнай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

замежнікаў, што едуць у Рэспубліку Беларусь па прычыне цяжкай хваробы або смерці блізкага сваяка;

замежнікаў, якія ажыццяўляюць перавозкі ствалавых клетак, органаў для трансплантацыі;

грамадзян Расійскай Федэрацыі, якія ідуць транзітам праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь у Расійскую Федэрацыю;

замежнікаў, якія едуць транзітам праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з пагадненнем паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам Міністраў Украіны аб спрошчаным парадку праезду ўчастка аўтамабільнай дарогі Славуціч-Чарнобыльская АЭС, які праходзіць па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, работнікамі, транспартнымі сродкамі і грузамі Чарнобыльскай АЭС і прадпрыемстваў, якія ажыццяўляюць дзейнасць у зоне адчужэння, а таксама замежнымі спецыялістамі, прыцягнутымі да рэалізацыі міжнародных праектаў па закрыцці Чарнобыльскай АЭС, ад 20 студзеня 2009 года.

На тых, хто прылятае ў Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт Мінск, абмежаванне таксама не распаўсюджваецца.

Грамадзяне Беларусі, замежнікі, якія з'яўляюцца мужам і жонкай, бацькамі або дзецьмі грамадзян Беларусі, а таксама замежнікі, якія маюць права на пастаяннае або часовае пражыванне, на працягу 10 каляндарных дзён з дня прыбыцця з замежных дзяржаў, уключаных Міністэрствам аховы здароўя ў пералік дзяржаў з няшчаснай сітуацыяй з COVID-19, павінны знаходзіцца ў самаізаляцыі і не падлягаюць наступнаму пропуску праз мяжу да заканчэння 10-дзённага тэрміну. Спіс тых, каму ізаляцыя не патрэбна, ёсць на сайце ГПК.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: