Беларуская апазіцыя ўключыла ў свой санкцыйны спіс каля 800 чалавек

Апазіцыя Беларусі ўключыла ў свой санкцыйных спіс ужо 700-800 чалавек, «адказных за гвалт у краіне». Пра гэта паведаміла ў нядзелю ў эфіры тэлеканала «Дождж» Ганна Красуліна — прэс-сакратар Святланы Ціханоўскай.
Ганна Красуліна. Фота Вольгі Шукайла

Па словах Красулінай, на сустрэчах з прадстаўнікамі іншых краін Ціханоўская заўсёды кажа пра тое, чаго апазіцыя чакае ад еўрапейскіх лідараў і Еўрасаюза ў цэлым. «Мы чакаем, што яны будуць больш рашучыя ў тым, каб агучваць сваю пазіцыю, якая, як мы бачым, дастаткова кансалідаваная. Мы бачым, што Еўрапейскі саюз вызначыўся з санкцыямі, ён іх увёў. Мы разлічваем, што санкцыйны спіс будзе вельмі сур'ёзна расці», — падкрэсліла яна.

«У нас у спісе ўжо прыкладна 700-800 прозвішчаў. Гэта ўсе тыя, хто здзяйсняў гвалт у дачыненні да мірных грамадзян, хто аддаваў загады здзяйсняць гвалт, яны ўсе павінны будуць адказаць. У гэты ж спіс трапляюць тыя, хто фальшаваў выбары. Павінны быць прыняты санкцыі, пашыраны сур'ёзным чынам», — сказала Красуліна.

«Акрамя таго, на гэтых сустрэчах заўсёды ідзе гаворка пра тое, чым еўрапейскія краіны (і не толькі еўрапейскія) могуць дапамагчы будучай Беларусі. У прыватнасці, ідзе гаворка пра дапамогу студэнтам, дапамогу ў адукацыйным працэсе, аб інвестыцыйных пакетах, эканамічных рэформах», — распавяла яна.

Апазіцыя разлічвае, што замежныя краіны дапамогуць ініцыяваць дыялог паміж беларускім народам і ўладамі, дадала прэс-сакратар Ціханоўскай. «Удзельнічаць у гэтых перамовах мы не просім, — падкрэсліла яна. — Наадварот, патрабуем павагі суверэнітэту і настойваем на тым, што гэта ўнутранае пытанне Рэспублікі Беларусь».

Красуліна таксама паведаміла, што Ціханоўская сустрэнецца ў Берліне з канцлерам ФРГ Ангелай Меркель 6 кастрычніка ў другой палове дня, а 7 кастрычніка паедзе ў Браціславу на форум Globsec, прысвечаны пытанням еўрапейскай бяспекі.

tut.by


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: