«Беларускі свабодны тэатр» правёў флэшмоб з «міліцыянерамі» ў ЛГБТ-пагонах

Артысты «Беларускага свабоднага тэатра» правялі ў адным з мінскіх гандлёвых цэнтраў флэшмоб-перфоманс пад назвай «Дэканструкцыя міліцыянера».
Артысты начапілі на сябе пагоны з вясёлкавай расфарбоўкай ЛГБТ і прасілі ў мінакоў «прад’явіць усмешку».
Як адзначана ў канцы роліка, «жахлівы вобраз міліцыянера мае патрэбу ў дэканструкцыі». «Беларускі свабодны тэатр» тым самым заявіў, што паказаў міліцыі прыклад і стварыў «дэпартамент абароны правоў ЛГБТ».

Паводле Нашай Нівы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!