Бязвізавы рэжым для беларусаў з ЕС прапануе ўвесці Вышаградская група

Вышаградская група на саміце Еўрасаюза прапануе ўвесці бязвізавы рэжым для грамадзян Беларусі. Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што Венгрыя, Польшча, Славакія і Чэхія хочуць прапанаваць беларускаму народу праект эканамічнага супрацоўніцтва.


Вышаградская група (Венгрыя, Польшча, Славакія, Чэхія) на пазачарговым саміце ЕС прэзентуе пакет падтрымкі беларускага народа. Пра гэта заявіў у пятніцу прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі на прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы ў Любліне кіраўнікоў урадаў "чацвёркі", паведамляе ТАСС.

"Беларускаму народу мы хочам прапанаваць праект эканамічнага супрацоўніцтва", — сказаў Матэвуш Маравецкі. І патлумачыўшы, што гаворка ідзе ў тым ліку пра падтрымку малых і сярэдніх фірмаў, пра энергетычную бяспеку, супрацоўніцтве ў інфармацыйным і інфраструктурным сектарах.

У сферы энергетыкі, як растлумачыў прэм'ер Польшчы, гаворка ідзе пра такі спосаб "перабудовы энергетычнай бяспекі, каб беларускае грамадства магло працягваць карыстацца сваімі канкурэнтнымі перавагамі ў тых сектарах, у якіх яны вельмі добра развітыя".

"Мы хочам прапанаваць бязвізавае перамяшчэнне для грамадзян Беларусі", — дадаў Маравецкі і нагадаў, што ў Польшчы з Беларуссю 418 кіламетраў агульнай мяжы.

"Гэты пакет мы хацелі б прадставіць падчас бліжэйшага саміту Еўрасаюза", — сказаў ён.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: