Бел-чырвона-белы марафон у Жлобіне

У Жлобіне 6 лютага маладафронтаўцы падхапілі акцыю “Люблю Беларусь”. Бел-чырвона-белы сцяг Хрыста быў вывешаны побач з райвыканкамам.



Смелыя маладзёны вывесілі сцяг на вуліцы Пятроўскага, што ў цэнтры горада, аккурат на галоўнай плошчы.
 
— Паабапал плошчы, — кажа адзін з удзельнікаў акцыі, — знаходзяцца райвыканкам горада, Дом культуры, некалькі банкаў, а праз вуліцу — чыгуначны вакзал з пастарункам міліцыі. Менавіта з таго боку праз хвілін 20 прыехалі па сцяг.
 
 
Адзін з лідараў Маладога Фронту Яўген Васьковіч распавядае пра бел-чырвона-белы марафон:
 
 
— Бел-чырвона-белы марафон крочыць па краіне, моладзь смела выходзіць на галоўныя плошчы гарадоў, каб узняць над Беларусьсю бел-чырвона-белы сцяг Хрыста. Радуе таксама, што няма затрыманых. Нашыя людзі для нас каштоўныя, таму і робіцца ўсё падрыхтавана і беспамылкова.
 
 
Нагадаем, што 4 лютага Малады Фронт распачаў бел-чырвона-белы марафон “Люблю Беларусь”. Акцыя будзе цягнуцца 10 дзён, а завершыцца ў Мінску віншаваннем выбітных беларускіх дзеячоў культуры.
 
 
Паводле прэс-рэлізу

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць