Беларусь пакуль не атрымала запрашэнне на саміт Усходняга партнёрства

Беларусь пакуль не атрымлівала запрашэнне на саміт Усходняга партнёрства, які адбудзецца 21-22 мая ў Рызе, паведаміў на брыфінгу 16 красавіка прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Дзмітрый Мірончык.



«Паводле маёй інфармацыі, такія запрашэнні арганізатарамі дадзенага мерапрыемства пакуль не накіроўваліся», — сказаў ён, перадае БелаПАН.

Нагадаем, як заявіў падчас візіту ў Беларусь у лютым гэтага года міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс, Латвія хоча, каб на саміце Усходняга партнёрства ў Рызе ў маі ўсе партнёры былі прадстаўленыя на самым высокім узроўні.

«Мы б вельмі хацелі, каб у Рызе ўсе нашы партнёры, і ўсходнія партнёры, былі прадстаўленыя на самым высокім узроўні. І тут я бачу добры патэнцыял. У нас ёсць яшчэ час папрацаваць над запрашэннямі. Хто прыедзе, хто не прыедзе — гэта рашэнне саміх удзельнікаў, вядома ж. І рашэнні яшчэ будуць прымацца. Але што б я хацеў асабліва адзначыць сёння — я бачу патэнцыял для таго, каб у Рызе былі прадстаўнікі самага высокага ўзроўню», — адзначыў кіраўнік МЗС Латвіі.

У сваю чаргу прэзідэнт Латвіі Андрыс Берзіньш ў сакавіку заяўляў, што гатовы сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам, калі той прыедзе на саміт. Пры гэтым ён падкрэсліў, што запрашае на саміт Еўрасаюз, а не Латвія, якая старшынюе ў ЕС. «Наш інтарэс выразны — мы робім усё магчымае, каб адносіны [з Беларуссю] былі як з самымі добрымі суседзямі. З нашага боку гэта зроблена. Жыццё пакажа, як будуць развівацца падзеі», — сказаў Берзіньш.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: