Беларускія сілавікі затрымалі партнёра Міхаіла Прохарава

У Мінску затрыманы член рады дырэктараў горназдабыўной кампаніі «Інтэргеа», якая ўваходзіць у групу «Анэксім» расійскага мільярдэра Міхаіла Прохарава, Максім Фінскі.



фотаздымак kommersant.ru


 Фінскі быў затрыманы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск падчас рэгістрацыі на рэйс, які вылятае ў Франкфурт. Па звестках «Новой газеты», памежнікі засумняваліся ў сапраўднасці пашпарта на імя Уласава, які быў прадастаўлены Фінскім. Дадатковая праверка паказала: пашпарт фальшывы. Высветлілася, што скарыстацца фальшывым пашпартам Фінскі вырашыў пасля ўцёкаў з Масквы, дзе ён знаходзіўся пад хатнім арыштам. Да Мінска Фінскі дабраўся на аўтамабілі службы бяспекі Прохарава.
 
 
Паводле інфармацыі Масгарсуда, у дачыненні да Максіма Фінскага заведзена крымінальная справа па ч. 4 арт. 159 КК РФ (Махлярства, здзейсненае арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры). Па звестках расійскіх СМІ, нагодай для расследавання стала заява банка ВТБ з нагоды непагашанага крэдыту, выдадзенага канадскай кампаніі White Tiger Gold, кантраляванай Максімам Фінскім, а аператыўнае суправаджэнне справы ажыццяўляе ФСБ Расіі. У сярэдзіне красавіка Фінскага змясцілі ў СІЗА «Лефортава», але там ён правёў каля тыдня і быў пераведзены пад хатні арышт.
 
 
Цяпер Максім Фінскі знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ Беларусі, у якім у 2013 годзе каля месяца прасядзеў гендырэктар «Уралкалія» Уладзіслаў Баўмгертнер.
 
 
У групе «Анэксім» адмовіліся ад каментароў. У КДБ Беларусі не пацвердзілі, але і не абверглі інфармацыю аб затрыманні Фінскага.
 
Паводле tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: