Блогер «Шэры Кот» і два актывісты «Еўрапейскай Беларусі» асуджаныя на «суткі»

Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» Арцём Чарняк і Міхаіл Бандарэнка, а таксама блогер Дзмітрый Казлоў (Шэры Кот) асуджаныя на «суткі» і знаходзяцца на ізалятары часовага ўтрымання на вуліцы Акрэсціна ў Мінску.



Блогер Дзмітрый Казлоў (Шэры Кот) атрымаў сумарна 20 сутак арышту. Арцём Чарняк — 25 сутак, Міхаіл Бандарэнка — 17 сутак. Вядома, што Бандарэнку і Чарняка судзілі ў судзе Савецкага раёна па двух артыкулах — 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і 23.4 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі).

Актывісты былі затрыманыя 10 чэрвеня. Затрыманне праводзілі супрацоўнікі АМАПу.

spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: