Блогера Сяргея Пятрухіна зноў выклікаюць у міліцыю

Брэсцкага блогера і праціўніка будаўніцтва акумулятарнага завода чарговы раз выклікаюць у міліцыю.
На руках у яго позва аб яўцы ў аддзел унутраных спраў Ленінскага раёна Брэста на 16:00 26 кастрычніка.

Падрабязней кажа сам Сяргей Пятрухін:

Я гэта звязваю з тым, што мяне хочуць зноў «прыкрыць», за тое, што мы кіно зрабілі з Кабанавым, дзе запрасілі прыйсці на плошчу чsнавенства. Каб паразмаўляць, бо яны не даюць адказаў на пытанні.

Сяргей Пятрухін – блогер, які ў сваіх сюжэтах асвятляе тэму будаўніцтва акумулятарнага завода «АйПаўэр». За ўдзел у штонядзельных акцыях пратэсту пад агульнай назвай «кармленні галубоў», ён неаднаразова быў пакараны штрафамі і арыштамі. Сілавікі і суды разглядаюць падобныя пратэсты грамадзян як незаконныя.

Паводле Радыё Рацыя

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: