Bloomberg: Новыя еўрапейскія санкцыі па Беларусі закрануць 71 фізасобу і сем юрыдычных асоб

У «чорны спіс» увойдуць суддзі, пракуроры, парламентарыі, члены ўрада і прадстаўнікі сілавых структур, кіраўнікі прадпрыемстваў, звязаных з рэжымам Лукашэнкі.
Трэці пакет еўрапейскіх санкцыі па Беларусі закране 71 фізасобу і сем юрыдычных асоб. Пад санкцыі патрапяць суддзі, пракуроры, парламентарыі, члены ўрада і прадстаўнікі сілавых структур, кіраўнікі прадпрыемстваў, звязаных з рэжымам Лукашэнкі.

Абмежаванні таксама закрануць некалькіх кампаній, якія ў ЕС лічацца датычнымі да рэпрэсій у дачыненні да грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.

Тым, хто патрапіць пад санкцыі, будзе забаронены ўезд у ЕС, а любыя іх актывы, якія знаходзяцца ў ЕС, замарозяць.

ЕС працягвае тэхнічную працу па ўвядзенні сектаральных эканамічных санкцый, у тым ліку супраць вытворцаў угнаенняў, адзначае Bloomberg.

Паводле «Куку».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: