Bloomberg: Пуцін пацярпеў няўдачу, ён не змог пераканаць Лукашэнку

Уладзімір Пуцін ужо не зможа балатавацца на пасаду прэзідэнта РФ. І ў СМІ ўжо працяглы час абмяркоўваюцца варыянты, якія можа выкарыстаць Пуцін. Сярод іх згадвалася і Беларусь, піша «Еўрарадыё».

Фото: АР

Агенцтва Bloomberg апублікавала артыкул, прысвечаны расійскаму прэзідэнту Уладзіміру Пуціну і праблеме яго захавання ва ўладзе пасля 2024 года. У ім адзначаецца, што "намаганні, накіраваныя на тое, каб пераканаць лідара суседняй Беларусі [Аляксандра Лукашэнку] ў патэнцыйным зліцці з Расіяй, якое дазволіла б Пуціну стаць кіраўніком аб'яднанай дзяржавы, пацярпелі няўдачу"

Як вядома, Уладзімір Пуцін ужо не зможа балатавацца на пасаду прэзідэнта РФ. І ў СМІ ўжо працяглы час абмяркоўваюцца варыянты, якія можа выкарыстаць Пуцін. Сярод іх згадвалася і Беларусь (аб'яднанне краін і заснаванне пасады прэзідэнта новай дзяржавы). Як бачым, Bloomberg, які спасылаецца на неназваныя крыніцы, лічыць, што гэты варыянт лічыцца ўжо неактуальным, а "варыянт Назарбаева" — нерэалістычным.

Над якім варыянтам захавання ва ўладзе цяпер працуе каманда Уладзіміра Пуціна? Па звестках крыніц Bloomberg, стаіць задача ўмацаваць прысутнасць партыі "Адзіная Расія" у Дзярждуме пасля выбараў 2021 года (папулярнасць яе падае, таму стаўку зробяць на дэпутатаў-аднамандатнікаў). Пуцін будзе яе лідарам і зноў можа стаць прэм'ер-міністрам "з пашыранымі паўнамоцтвамі", якія будуць забраныя ў прэзідэнта.

euroradio.fm


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!