БНФ прапануе ўладам узмацніць пільнасць

Мінская гарадская арганізацыя Партыі БНФ прыняла адмысловую заяву, у якой папярэджвае Мінгарвыканкам пра небяспечнасць расійскіх балельшчыкаў і прапануе ўзмацніць пільнасць. Заява пададзеная ў Мінгарвыканкам сёння, 5 мая.

 



— Згодна з паведамленнямі сродкаў масавай інфармацыі, у часе правядзення чэмпіянату свету па хакеі ў горадзе Мінску балельшчыкамі зборнай Расіі плануецца правядзенне шэрагу мерапрыемстваў. У прыватнасці, па словах прэзідэнта клуба заўзятараў “Russia Unites” Эдуарда Латыпава, 9 мая ў Мінску прадстаўнікі гэтага клуба маюць намер прайсці арганізаванай калонай па горадзе і ўзяць удзел у запланаваных мясцовымі ўладамі мерапрыемствах з нагоды Дня Перамогі, — гаворыцца щ заяве.

Мінская гарадская арганізацыя Партыі БНФ звяртае ўвагу Мінгарвыканкама на тое, што ва ўмовах бягучага абвастрэння напружанасці ў стасунках паміж Украінай і Расіяй з нагоды ўзброенага канфлікта ва Ўсходняй і Паўднёвай Украіне павялічваецца рызыка экстрэмісцкіх выступаў з боку расійскіх балельшчыкаў, якія могуць дэстабілізаваць абстаноўку і паставіць пад пагрозу грамадскую бяспеку ў горадзе у часе правядзення чэмпіянату свету па хакеі. Прыкладам небяспекі падобнага рода дзеянняў могуць служыць падзеі ў часе правядзення чэмпіянату Еўропы па футболу у Варшаве летам 2012 года: там аналагичнае шэсце балельшчыкаў зборнай Расіі пераўтварылася ў масавыя беспарадкі, якія суправаджаліся экстрэмісцкімі лозунгамі, сутыкненнямі з органамі правапарадку, збіццём грамадзянаў і пашкоджаннямі маёмасці.

"Кклуб балельшчыкаў “Russia Unites” не з’яўляецца зарэгістраваным на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у якасці грамадскай арганізацыі. Згодна з часткай 2 артыкула 7 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб грамадскіх аб’яднаннях”, дзейнасць незарэгістраваных грамадскіх аб’яднанняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь забароненая. Адпаведна, правядзенне клубам балельшчыкаў “Russia Unites” масавых мерапрыемстваў, у тым ліку шэсцяў, з’яўляецца незаконнай", — падкрэсливаецца щ заяве.

На падставе выкладзенага Мінская гарадская арганізацыя Партыі БНФ прапануе:

1.Органам унутраных справаў Мінгарвыканкама ўзмацніць дзейнасць па недапушчэнні і прафілактыцы праяваў экстрэмізму і распальвання нацыянальнай варожасці, прапаганды выключнасці па прыкмеце нацыянальнай прыналежнасці з боку балельшчыкаў зборнай Расіі ў часе правядзення чэмпіянату свету па хакеі ў горадзе Мінску як на спартовых арэнах, так і па-за іх межамі.

 

2. Мінгарвыканкаму забараніць правядзенне несанкцыянаваных шэсцяў ды іншых масавых акцыяў клубу “Russia Unites” ды іншым не зарэгістраваным у Беларусі групоўкам балельшчыкаў зборнай Расіі.

3. Мінгарвыканкаму не дапускаць распаўсюджання ў часе спаборніцтваў правакацыйных і экстрэмісцкіх заклікаў, асабліва ў дзень 9 мая, у тым ліку падчас масавых мерапрыемстваў, што арганізуюцца пад эгідай Мінгарвыканкама ў межах фан-зонаў, зоны гасціннасці каля Палацу Спорту і ў межах культурнай праграмы чэмпіянату 9-25 мая.

 

Паводле прэс-службы Партыі БНФ

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: