БНК заклікае да малебну ля адміністрацыі Лукашэнкі

Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Беларускага нацыянальнага кангрэсу.
Малебен 7 красавіка. Фота Алены Ляшкевіч

Малебен 7 красавіка. Фота Алены Ляшкевіч

"Лукашэнка працягвае знішчэнне Мемарыяла памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Курапатах... Зламаныя і апаганеныя больш за 150 крыжоў, усталяваных на пахаваннях людзьмі, якія шануюць памяць", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы БНК.

БНК заклікала сабрацца ў панядзелак 15 красавіка ў 18.00 каля адміністрацыі Лукашэнкі. "Разам памолімся за збаўленне нашай краіны ад злога, і за кінутых за краты абаронцаў веры — Мікалая Статкевіча, Паўла Севярынца, Максіма Вінярскага, — заклікае БНК. — Прыходзьце з крыжамі, свечкамі і абразамі. Абаронім нашу веру. Слава Ісусу Хрысту! Жыве Беларусь!"

Паводле прэс-рэлізу

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!