#БНР100 — ХЕЛЬСІНКІ-2020

Па ініцыятыве Інстытута даследвання расейскай агрэсіі (Кіеў) і барысаўчаніна Ігара Ледніка ініцыявана кампанія ХЕЛЬСІНКІ-2020 па аднаўленні светапарадку ў рэгіёне АБСЕ.

Кампания прадуглежвае змену перамоўнага фармату па Украіне з «мінскіх пагадненняў» на Будапешцкі мемарандум у рамках Сумеснай Дэкларацыі па лічбавай эканоміцы ЕС і Усходняга партнерства.

Бакамі ў кансультацыях, прадугледжаных Будапешцкім мемарандумам, павінны выступаць Рада БНР і Форум Свабоднай Расіі.

З гэтай ініцыятывай Інстытут даследвання расійскай агрэсіі звярнуўся да ўдзельнікаў Форума Свабоднай Расеі, які пройдзе ў бліжэйшым часе ў Вільні.

Ігар Леднік, суаўтар Сумеснай Дэкларацыі, у звароце адзначае: «Стогадовы юбілей БНР прыйшоўся на перыяд актыўнага геапалітычнага супрацьстаяння Расіі з Захадам. Не апошнюю ролю ў гэтым адыгралі падзеі ў Беларусі ў лістападзе 1996 года, калі Расія шляхам ўмяшання ва ўнутраныя справы суверэннай дзяржавы змяніла яе канстытуцыйны лад.

На ініцыяваны ў тыя дні Аляксандрам Лукашэнкам рэферэндум па змене Канстытуцыі Беларусі дэпутаты Вярхоўнага Савета 13-га склікання адказалі яму імпічментам, ад якога яго выратавала Расія. 22 лістапада пад кантролем яе вышэйшага кіраўніцтва было падпісана «Пагадненне прэзідэнта і Вярхоўнага Савета аб грамадска-палітычнай сітуацыі і канстытуцыйнай рэформе ў Рэспубліцы Беларусь». Гэта спыніла працэдуру імпічменту і дазволіла Лукашэнку правесці рэферэндум па змяненні Канстытуцыі краіны для канцэнтрацыі ўлады ў сваіх руках.

У 1995 годзе Лукашэнка ўжо праводзіў рэферэндум у сваіх і расійскіх інтарэсах. Выкарыстоўваючы на ​​поўную моц дзяржпрапаганду супраць нацыяналістаў, як памагатых нямецкіх нацыстаў у гады вайны, ён тады вярнуў ва ўжытак ранейшыя савецкія сімвалы і ўзяў курс на адраджэнне прататыпа СССР у саюзе з Расіяй. Сёння ім з'яўляецца ЕАЭС, створаны 29 мая 2014 года ў процівавагу Еўрасаюзу.

Гэтым і тлумачыцца перавага Аляксандра Лукашэнкі святкаванню на дзяржаўным узроўні стогадовых юбілеяў ВЛКСМ і БССР, але толькі не БНР. І гэта нягледзячы на ​​тое, што свой уплыў на пост-савецкай прасторы «Еўразійства» пашырае грубым парушэннем прынцыпаў АБСЕ і вайной.

У гэтай сувязі Інстытут даследавання расійскай агрэсіі ва ўзаемадзеянні з беларускімі партнёрамі ініцыяваў кампанію Хельсінкі-2020 па аднаўленні пасляваеннага светапарадку. Расія парушыла Будапешцкі мемарандум не з анэксіі ўкраінскага Крыма, а значна раней — з усталявання ў Беларусі ў лістападзе 1996 года аўтарытарнага рэжыму Лукашэнкі».

Дзеянні ў рамках дадзеннай кампаніі будуць правадзіцца пад эгідай стагоддзя БНР (#БНР100). 

Кампанію па аднаўленні светапарадку ў рэгіёне АБСЕ – ХЕЛЬСІНКІ-2020 ужо падтрымалі Барысаўская, Салігорская і Слуцкая раёныя арганізацыі БСДП (Грамада). 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-03-28 15:17:20
"...падзеі ў Беларусі ў лістападзе 1996 года, калі Расія шляхам ўмяшання ва ўнутраныя справы суверэннай дзяржавы змяніла яе канстытуцыйны лад."

Хіба ў палітыцы важна ХТО "ўмяшаўся"? Важны вынік. Адна прыгожая жанчына з замежжнай краіны раздавала на майдане ў Кіеве пратэстоўцам пячэнькі, а Крым усё роўна пайшоў да Расеі. Дый Данбас фактычна адваліўся ад Ненькі.

Ведаю пару нашых хлопцаў, якія нейкага хрэна ў 1990 пацягнуліся ў Вярхоўны Савет і прастаялі ля мікрафонаў 5 гадоў. Чаго? Каб у 1996 збегчы ў замежжа? А адразу нельга было бегчы ў Штаты? Хацелася пастаяць ля мікрафонаў, як тыя расейскія дзекабрысты ў 1825г. на расейскай плошчы? На вынік глядзі, товарищ Леднік. Тым больш, што ні вы, ні я ня ведаем ХТО запрасіў у 1996 трох маскоўскіх аслілкаў і чыя была ідэя запрашэння: ці то Мясніковіч іх запрасіў і прыдумаў тую задумку, ці то Латыпаў, ці то Лукашэнка. Галоўнае ў палітыцы - вынік - ПЕРАМОГА. А не хвілінная галадоўка ля мікрафону ВС, калі ўсё прафукаў.

Больш цікавага на «Новым Часе»: