Больш за паўмільёна беларусаў падтрымалі Каардынацыйны савет

Каля 530 тысяч чалавек адказалі на пытанне: «Ці прызнаеце вы Каардынацыйны савет прадстаўніком грамадства ў дыялогу з дзяржавай».


«Давер беларусаў, якія прымалі ўдзел у галасаванні, быў бачны ад самага пачатку, але цяпер лічбы кажуць самі за сябе. Паўмільёна галасоў, атрыманых за некалькі дзён, — дастаткова, каб заяўляць аб народным прызнанні (для параўнання, нават для правядзення рэферэндуму трэба згода 450 тысяч чалавек). Дзякуй усім беларусам, якія выказалі падтрымку! Мы атрымалі яшчэ адзін, правераны доказ таго, што велізарная частка беларусаў хоча пераменаў», — паведамляе прэс-служба КС.

У Савеце нагадалі свае галоўныя мэты:

  • вызваліць палітвязняў і спыніць рэпрэсіі;
  • прыцягнуць да адказнасці вінаватых у забойствах і гвалце;
  • правесьці новыя сумленныя выбары.

«Народную падтрымку немагчыма зымітаваць ці, наадварот, схаваць. Калі ёсць давер грамадства, не патрэбныя спецаперацыі і таемныя інаўгурацыі», — адзначыў чалец Прэзідыума КС Павел Латушка.

Апытанне праводзілася праз чат-ботаў платформы «Голас» ў telegram, і viber. Удзельнічалі толькі зарэгістраваныя унікальныя карыстальнікі — грамадзяне Беларусі.

Паводле naviny.media



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: