Цапкала паскардзіцца ў ЕСПЧ, калі яго не зарэгіструюць кандыдатам у прэзідэнты

Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі, экс-кіраўнік беларускага Парку высокіх тэхналогій (ПВТ) Валерый Цапкала гатовы звярнуцца ў Еўрапейскі суд па правах чалавека ў выпадку, калі Цэнтрвыбаркам не зарэгіструе яго як кандыдата ў прэзідэнты.

Фота: dev.by

"Валерый Цапкала, у выпадку нерэгістрацыі яго ў якасці кандыдата, гатовы звяртацца ў Еўрапейскі суд па правах чалавека", — заявіў агенцтву "Інтэрфакс-Захад" прэс-сакратар прэтэндэнта Аляксей Урбан.

Прэтэндэнт лічыць, што нават калі суд адхіліць скаргу, то "імёны ўсіх вінаватых будуць вядомыя па ўсім свеце", — дадаў прэс-сакратар.

Як паведамлялася, Цапкала адзіны з сямі прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта, які, паводле звестак ЦВК, сабраў менш за 100 тысяч неабходных для рэгістрацыі подпісаў. ЦВК паведамляў, што сапраўднымі прызнаныя 75 249 подпісаў з пададзеных 158 682 подпісаў у падтрымку яго вылучэння кандыдатам у прэзідэнты Беларусі.

Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты стартавала ў Беларусі 5 ліпеня і будзе доўжыцца да 14 ліпеня ўключна, вынікае з графіка Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Той, хто паспяхова пройдзе рэгістрацыю, атрымае права ўдзельнічаць у наступным этапе выбарчай кампаніі — перадвыбарчай агітацыі.

Як паведамлялася, дакументы для рэгістрацыі ў Цэнтрвыбаркам падалі сем чалавек. Гэта Віктар Бабарыка, Андрэй Дзмітрыеў, Ганна Канапацкая, Аляксандр Лукашэнка, Святлана Ціханоўская, Валерый Цапкала, Сяргей Чэрачань.

Выбары прэзідэнта Беларусі прызначаны на 9 жніўня. Датэрміновае галасаванне пройдзе з 4 па 8 жніўня. Вынікі ЦВК павінен падвесці не пазней 19 жніўня. Другі тур, калі ў ім будзе неабходнасць, па плане павінен прайсці не пазней, чым праз два тыдні, то-бок 23 жніўня.

interfax.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: