Цапкалу здымаюць з выбараў — пакінулі 75 тысяч подпісаў

ЦВК абвясціў даныя аб прынятых у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты подпісах.
Аляксандр Лукашэнка — 1 939 572 подпісы
Віктар Бабарыка — 165 744
Ганна Канапацкая — 146 588
Сяргей Чэрачань — 143 109
Андрэй Дзмітрыеў — 106 841
Святлана Ціханоўская — 104 757
Валерый Цапкала — 75 249

Такім чынам, на гэтым этапе кампаніі з гонкі дакладна выбывае экс-кіраўнік ПВТ Валер Цапкала. Ён здаў больш за 160 тысяч подпісаў, але ў многіх буйных гарадах іх ушчэнт зарэзалі.

Цапкала яшчэ можа абскардзіць рашэнне ЦВК, аднак гэта ніколі не давала плёну.

Астатніх прэтэндэнтаў пакуль яшчэ не рэгіструюць кандыдатамі, іх могуць зняць з выбараў, напрыклад, за неналежную дэкларацыю аб даходах.

Паводле Нашай Нівы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: