Цэнтрвыбаркам прапануе графік для назіральнікаў падчас галасавання

Паводле рэкамендацыі ЦВК, участковыя выбарчыя камісіі складаюць два графіка прысутнасці назіральнікаў: для перыяду датэрміновага галасавання і для дня выбараў.
У графіку для датэрміновага галасавання кожны з дзён галасавання (4 — 8 жніўня 2020 года) дзеліцца на два перыяды: з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. Дзень выбараў 9 жніўня 2020 года дзеліцца на перыяды: з 8.00 да 15.00 і з 15.00 да заканчэння падліку галасоў.

Паводле ЦВК, у гэтыя графікі ўносяцца звесткі, атрыманыя шляхам апытання па тэлефоне назіральнікаў пра дату і перыяд ажыццяўлення імі сваіх функцый. Апытанне праводзіцца зыходзячы з чарговасці акрэдытацыі назіральнікаў ва ўчастковай камісіі. З улікам гэтага пры складанні графіка на перыяд датэрміновага галасавання тром першым у спісе акрэдытаваных назіральнікаў прадастаўляецца магчымасць выбраць дату і перыяд (даты і перыяды) ажыццяўлення назірання, астатнія даты і перыяды прапануюцца наступным назіральнікам.

Аналагічным спосабам складаецца графік на 9 жніўня, прымаючы пад увагу магчымасць прысутнасці не трох, а пяці назіральнікаў.

Удакладняецца, што дадзены парадак прымяняецца толькі на тых участках для галасавання, дзе колькасць акрэдытаваных назіральнікаў перавышае квоты, устаноўленыя Цэнтральнай камісіяй.

Нагадаем, раней старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адзначыла, што колькасць назіральнікаў на ўчастку не павінна перавышаць пяці чалавек у асноўны дзень галасавання і трох — пры датэрміновым галасаванні. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: