Ці паедзе Румас на работу ў Маскву? Пытанне пакуль адкрытае

Былы прэм'ер Сяргей Румас вылучаны кандыдатам у назіральную раду «Рассельгасбанка» — адпаведны спіс кандыдатаў падпісаў расійскі прэм'ер-міністр Міхаіл Мішусцін. Але ці варта чакаць ад'езда Румаса ў Маскву? Гэтае пытанне пакуль выглядае нявырашаным.

Як стала вядома «Нашай Ніве» з крыніц у акружэнні ў Румаса, гэтае прызначэнне ўзгаднялася яшчэ восенню, да эміграцыі былога прэм'ер-міністра. Але асаблівасць бюракратыі ў тым, што працэс расцягнуўся амаль на паўгода.

Уключэнне ў спіс назіральнай рады не патрабуе штодзённай працы — хутчэй гэта кансультатыўная нагрузка, якая ў банкаўскай сферы традыцыйна высока аплачваецца.

Цяперашняе рашэнне стала нечаканасцю для Румаса, які раздумвае, ці варта аддаваць цяпер сябе ў рукі рускіх, якія ва ўмовах заведзенай крымінальнай справы ў Беларусі могуць распарадзіцца яго лёсам згодна са сваімі, а не яго інтарэсамі.

Сам Румас сітуацыю не каментуе.

Калі ён пагодзіцца на атрыманне пасады, а Мінск палічыць гэта сваеасаблівым запрашэннем на палітычныя «сматрыны», то можа чакаць хвалю дыскрэдытацыі былога прэм'ера і раздзьмування пакуль што ціхай «справы сяброў Румаса».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: