Ці прымуць улады новую Канстытуцыю без рэферэндуму, не спытаўшы ў беларусаў?

Існуе варыянт прыняцця Канстытуцыі без правядзення рэферэндуму. Пра  гэта заявіў суддзя Канстытуцыйнага суда Аляксандр Марыскін 22 кастрычніка.



На пасяджэнні круглага стала «Канстытуцыйная рэформа ў Беларусі: новыя магчымасці развіцця краіны» суддзя Канстытуцыйнага суда Аляксандр Марыскін распавёў, што новая канстытуцыя можа быць прынятая і без рэферэндуму, паведамляе naviny.media.

Аляксандр Марыскін адзначыў, што цяпер паўстала пытанне пра неабходнасць унясення змяненняў у Канстытуцыю. «У самой Канстытуцыі запісана, што першы, другі, чацвёрты і восьмы раздзелы змяняюцца толькі шляхам рэферэндуму». А што да астатніх раздзелаў Канстытуцыі, іх можа змяніць парламент, адзначыў суддзя.

«Ёсць, праўда, яшчэ варыянт, пра які мала кажуць, ён звязаны з магчымасцю прыняцця, я падкрэсліваю, новай Канстытуцыі. У самой Канстытуцыі гаворыцца, што новая (хоць там і няма такога слова) Канстытуцыя можа быць прынятая ў звычайным парадку без правядзення рэферэндуму. Таму гэта справа парламента, прэзідэнта, якім шляхам ісці і якія змены ўлічваць», — растлумачыў Марыскін.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: