Ці скупляюць расіяне беларускія паблікі?

Некалькі дзён таму ў тэлеграм-канале "РБ галаўнога мозгу" з'явіліся чуткі аб масавай скупцы расіянамі папулярных у Беларусі рэгіянальных груп Укантакце. Нагодай сталі, у тым ліку, аднатыпныя апытанні "Ці хочаце вы далучэння да Расіі"?, якія былі размешчаныя ўва многіх вядомых пабліках амаль адначасова.

Прытым, аформлены яны былі амаль у аднолькавым стылі і першым, як правіла, ішоў варыянт адказу "Так" - за далучэнне да Расіі.

Адміністратар супольнасці "Тыповы Барысаў" Дзмітрый у размове з карэспандэнтам ЕX-PRESS.BY, паведаміў, што такіх "прапановаў не паступала":

— Тыповы Барысаў часта праводзіць апытанні на тэмы, якія абмяркоўваюцца ў грамадстве. Напрыклад, пытанне аб тым, як павышаць кошты на паліва. Не стала выключэннем і тэмп гіпатэтычнага далучэння да суседняй дзяржавы.

Вынікі апытання шакавалі, у тым ліку, адміністратара, бо тыя не чакалі такой падтрымкі ідэі далучэння.



Аднак уважлівыя назіральнікі адзначаюць: у групе 60 000 падпісчыкаў сутачны ахоп: 20 000 чалавек. А прагаласавала менш за 3 000. Прытым ёсць падазрэнне, што многія з тых, хто галасаваў "за", не з'яўляюцца ўдзельнікамі групы і жыхарамі горада. У каментарах да апытання можна заўважыць шмат прарасійскіх акаўнтаў, частка з якіх заклікае нават да вайсковых дзеянняў.

Стоадсоткавых доказаў скупкі паблікаў расіянамі пакуль няма Аднак жа вайскоўцы гібрыднай вайны маглі проста заказаць апытанне за грошы без куплянне ўсяго рэсурсу — такая опцыя таксама даступная.

Паводле belaruspartisan.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!