Ціханоўская адказала Фазелю і выказалася супраць правядзення ЧС па хакеі ў Мінску

Святлана Ціханоўская адказала Рэнэ Фазелю на яго заяву аб кантактах з яе прадстаўнікамі адносна правядзення Чэмпіяната свету па хакеі ў Беларусі.

«Спадар Фазель, верагодна, заблытаўся ў паказаннях: ні ў мяне, ні ў маёй каманды не было сустрэчы з ім. Затое мы дакладна ведаем, што ён сустракаўся і абдымаўся з Лукашэнкам і Баскавым, які падазраецца ў забойстве Рамана Бандарэнкі. Мая пазіцыя застаецца нязменнай: праводзіць Чэмпіянат свету ў краіне, з якой намесніка кіраўніка МУС загадвае зрабіць лагер, бесчалавечна. І мы накіравалі лісты ў МЗС розных краін з заклікам выступіць супраць ЧС у Мінску, пакуль не выйшлі на волю ўсе палітвязні, не скончыліся затрыманні і пакуль не праведзеныя свабодныя, сумленныя выбары».

Ліст Святланы Ціханоўскай накіравана ў МЗС Канады, Расіі, Казахстана і еўрапейскіх краін, якія былі кваліфікаваныя для ўдзелу ў чэмпіянаце. У лісце сказана, што турнір неабходна перанесці ў іншую краіну, бо гэта ставіць пад пагрозу бяспеку ўсіх патэнцыйных удзельнікаў і апраўдвае рэпрэсіі ў Беларусі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: