Ціханоўская і Науседа абмеркавалі пашырэнне санкцый супраць прадпрыемстваў, што звальняюць страйкоўцаў

Сёння падчас відэазванка з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Науседай Святлана Ціханоўская падзякавала Літву за падтрымку беларусаў і жорсткую пазіцыю ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі.


Яны абмеркавалі апошнія падзеі ў Беларусі і забойства Рамана Бандарэнкі, а таксама дапамогу рэпрэсаваным беларусам і спрашчэнне міграцыйных правілаў для іх. Размова вялася аб пашырэнні санкцый і ўключэнні ў спісы прадпрыемстваў, якія звальняюць супрацоўнікаў за грамадзянскую пазіцыю. У прыватнасці, Святлана распавяла аб звальненні 49 супрацоўнікаў "Беларуськалія" за страйк.

Таксама Святлана Ціханоўская распавяла аб стварэнні цэнтра ўніверсальнай юрысдыкцыі ў Літве, які займаецца зборам звестак аб злачынствах рэжыму. Прэзідэнт падкрэсліў, што Літва заўсёды падтрымлівала беларускі народ у яго імкненні да сумленных выбараў, а цяпер падтрымае і ў працы па міжнародным расследаванні злачынстваў супраць правоў чалавека.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: