Ціханоўская: Калі б рэжым не знішчыў выбарчыя дакументы, я б мела ўсе падставы называць сябе прэзідэнтам

Былая кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская дала інтэрв'ю праекту «Еўрапейская праўда». Прывядзем асноўныя думкі.

«Калі б рэжым не знішчыў выбарчую дакументацыю, у мяне былі б усе падставы называць сябе прэзідэнтам. Я такім і з'яўляюся».

«Рэжым абавязкова ўпадзе, гэта пытанне толькі часу і колькасці ахвяр — людзей, якімі рэжым гатовы ахвяраваць дзеля захавання ўлады аднаго чалавека».

«[Пасля сыходу Лукашэнкі] ніхто не павінен сысці беспакараным. Тыя, хто прымаў удзел у збіцці, аддаваў або актыўна выконваў загады забіваць, збіваць, гвалтаваць людзей, павінны быць адданыя справядліваму суду».

«Пратэсты вымотваюць гэты рэжым. Больш за ўсё гэты рэжым баіцца менавіта гэтых пратэстаў, менавіта вуліцы, менавіта забастовак. Таму 25 і 27 сакавіка на вуліцах у Беларусі быў увесь спектр бронетэхнікі і гулялі толькі амапаўцы. Практычна ваеннае становішча ўвялі ў гэтыя даты. Але беларусы ўсё роўна знайшлі спосаб сабрацца, няхай не так масава, і хай гэтага не было відаць дзесьці ў СМІ, таму што як толькі ты дастаеш фотаапарат — цябе адразу ж хапаюць і забіраюць. У гэтыя дні затрымалі каля 300-500 чалавек!»

«Крым украінскі. Калі кажаш няпэўна — гэта не значыць, што ты памыляешся, ты проста кажаш на дыпламатычнай мове. Цяпер я выразна сказала».

«У Беларусі стаўленне да расійскага ўрада змяняецца з тых часоў, як Крэмль падтрымлівае рэжым Лукашэнкі. І мяняецца не ў лепшы бок. Мы заклікаем расійскі ўрад прыняць тое, што беларусы самі маюць права вырашаць лёс сваёй краіны. Не трэба ўмешвацца ва ўнутраныя справы. Мы даносім увесь час гэты сігнал. Адказу з боку Расіі пакуль не было».

«Я настойваю: не трэба думаць малюначкамі. Вы кажаце: "Вось, няма больш прыгожых пратэсных акцый, значыць, сітуацыя неяк урэгулявалася". Не, становіцца ўсё горш, рэжым паводзіць сябе абсалютна неадэкватна, дзеецца страшнае. Таму задача беларусаў — не даць аб сабе забыцца. Мая задача, задача маёй каманды — ўвесь час паказваць, што адбываецца. Увесь час гаварыць: "Мы тут! Гэта наш боль. Вось, мы тут! Нам кепска!"




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: