Ціханоўская плануе выступіць у Радзе бяспекі ААН і ПАРЕ

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская ў пачатку верасня плануе выступіць з дакладам на найбуйнейшых сусветных палітычных пляцоўках, паведамілі "Інтэрфаксу" ў панядзелак у яе штабе.
"Запланаваны ўдзел па відэасувязі 4 верасня з дакладам у РБ ААН, затым 8 верасня — у ПАРЕ", — сказалі ў штабе.

Ціханоўская пасля выбараў прэзідэнта Беларусі, якія прайшлі 9 жніўня, выехала ў Літву. Па яе ініцыятыве ў Беларусі сфарміравана Каардынацыйная рада па транзіце ўлады ў краіне.

Як паведамляў штаб Святланы Ціханоўскай, яна правяла 10 гутарак асабіста і па тэлефоне з міністрамі замежных справаў розных краін ад Францыі да Канады; 7 гутарак з лідарамі (прэзідэнтамі і прэм'ер-міністрамі) еўрапейскіх краін ад Ірландыі да Польшчы, уключаючы кіраўніка ўрада Еўрапейскага Саюза Урсулу фон дэр Ляйен; правяла шмат сустрэч з амбасадарамі, дэпутатамі Еўрапарламента і дэпутатамі парламентаў розных краін. Таксама Святлана Ціханоўская выступіла ў Еўрапейскім парламенце 25 жніўня.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: