Ціханоўская — пра 9 і 10 жніўня: «Усё будзе прапісана»

Кандыдат у прэзідэнты распавяла, чаго чакае ад бліжэйшых дзён і плана дзеянняў.
На пытанне, чаго яна чакае ад 9-10 жніўня, Святлана Ціханоўская адказала Сапраўднаму часу: «Дзявятага — выбары, дзясятага — абвесцяць вынікі і Ціханоўская становіцца прэзідэнтам».

На ўдакладненне, а калі абвесцяць вынікі, што не?

— Тады мы будзем абараняць свае галасы. Усё будзе прапісана, — сказала кандыдат. — Людзі атрымаюць дакладныя інструкцыі аб тым, што рабіць. Гэта абарона галасоў. Мы ўбачым падлік ЦВК, і мы ўбачым рэальны падлік галасоў з дапамогай нашых ініцыятыў, гэта будзе відавочна. І мы зможам пайсці кожны на свой выбарчы ўчастак і абараняць свае галасы.

Паводле Салідарнасці

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: