Ціханоўская выказалася за гарантыі Лукашэнку ў выпадку яго мірнага сыходу

Святлана Ціханоўская выказалася за прадастаўленне гарантый бяспекі Аляксандру Лукашэнку ў выпадку яго добраахвотнага сыходу. Пра гэта яна заявіла, адказваючы на пытанні ўкраінскага выдання LB.ua.


Журналісты пацікавіліся, ці гатовая Ціханоўская даць гарантыі бяспекі Лукашэнку ў выпадку ягонага мірнага сыходу.

«Гэта ўсё абмяркоўваецца. Вядома, калі мірна сыдзе, па-чалавечы, то такая верагоднасць ёсць. Можна нават сказаць ўпэўненасць. Асабіста я павінна гаварыць за ўсіх людзей. І меркаванне ўсіх людзей будзе ўлічвацца ў гэтым пытанні», — сказала яна.

На ўдакладняючае пытанне аб тым, ці атрымае Лукашэнка гарантыі бяспекі, Ціханоўская адказала: «Так. Нават больш».

Акцыі пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі працягваюцца ўжо 39 дзён. Сам Аляксандр Лукашэнка заяўляе, што ўлада яму дадзена не для таго, каб аддаваць.

Паводле REFORM.by



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: