Ціханоўская заклікае правесці слуханні ў Радзе Бяспекі ААН па крызісе ў Беларусі

Святлана Ціханоўская заклікала ААН заняць жорсткую пазіцыю, каб спыніць беззаконне, гвалт, рэпрэсіі і цэнзуру СМІ ў Беларусі.


«Я заклікаю ААН заняць жорсткую пазіцыю і дапамагчы беларусам спыніць гэта беззаконне, гвалт і рэпрэсіі, уключаючы цэнзуру СМІ, блакаванне вэб-сайтаў, адключэння інтэрнэту і адмену акрэдытацый. Мы павінны зрабіць усё магчымае, каб напады на журналістаў і медыя, рэпрэсіі і гвалт не сталі новай нормай для Беларусі», — заявіла Ціханоўская на сустрэчы з прадстаўнікамі Літвы, ЗША, Аўстрыі, Балгарыі, Бразіліі, Грэцыі, Коста-Рыкі, Новай Зеландыі, Уругвая, Францыі і Швейцарыі ў ААН, якія займаюцца тэмай СМІ.

Ціханоўская распавяла гісторыі затрыманых супрацоўнікаў «Прэс-клуба» на чале з Юліяй Слуцкай, «ветэранаў» «Радыё Свабода» — журналістаў Іны Студзінскай, Алега Груздзіловіча, Алеся Дашчынскага, галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча і рэдактара Андрэя Скурко, які хварэе на цукровы дыябет. Таксама Ціханоўская дадала, што 27 ліпеня тэлеканал «Белсат», яго сайт і сацыяльныя сеткі былі прызнаныя экстрэмісцкімі, і распавяла пра журналістак канала Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову. Яна згадала і гісторыі блогераў, уключаючы Ігара Лосіка.

Паводле яе слоў, група сяброў ААН па пытаннях бяспекі журналістаў можа аказаць падтрымку журналістам, якія знаходзяцца ў Беларусі, і сем’ям супрацоўнікаў медыя, якія аказаліся палітычна зняволенымі, а таксама з рэлакацыямі і легалізацыяй у краінах, куды вымушана выязджаюць журналісты для працягу працы, піша АФН.

Ціханоўская таксама прапанавала стварыць спецыяльную праграму дапамогі для СМІ, блогераў і кожнага, хто працуе над распаўсюджваннем інфармацыі ў Беларусі. Паводле падлікаў эканамічнай групы, толькі на аднаўленне інфраструктуры медыя Беларусі спатрэбіцца каля 30 мільёнаў долараў.

Яна прапанавала арганізаваць слуханні ў Радзе Бяспекі ААН па вырашэнні крызісу ў Беларусі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: