Ціханоўскую і яе мужа пагражалі забіць, калі яна не з’едзе з краіны

Прэс-сакратарка Святланы Ціханоўскай Ганна Красуліна раскрыла сутнасць пагроз з боку беларускіх сілавікоў, праз якія Ціханоўскай давялося пакінуць краіну. Пра гэта Красуліна распавяла YouTube-канале «І грымнуў Грэм».


Паводле яе слоў, Ціханоўская прыняла рашэнне з’ехаць з краіны пасля размовы з прадстаўнікамі сілавых структур у Цэнтральнай выбарчай камісіі, у якім яе паставілі перад вельмі жорсткім выбарам: альбо яна з’язджае з краіны, альбо яе мужа Сяргея Ціханоўскага, які знаходзіцца ў СІЗА, а таксама яе саму заб’юць.

«Гэты выбар, ведаеце, уключаў альбо яе дзеці будуць расці сіротамі, альбо яна пакіне краіну», — сказала Красуліна.

Прэс-сакратарка дадала, што разумее рашэнне Ціханоўскай аб ад’ездзе і зусім не асуджае яе за гэта.

Раней публікавалася версія, згодна з якой Святлане ў будынку ЦВК РБ па відэасувязі паказалі Сяргея Ціханоўскага з пісталетам ля скроні.

Паводле АФН



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: